У Баранавічах прайшла хваля ператрусаў
У Баранавічах былі затрыманы як мінімум шэсць чалавек. Перад затрыманнямі ў іх дамах прайшлі ператрусы, паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.
Сярод затрыманых: Наталля Рослік, Мікалай Рослік, Яўген Крывашэін, яго затрымалі за распаўсюд інфармацыі з тэлеграм-канала, празнанага экстрэмісцкім. Таксама былі затрыманыя Андрэй Гіль, Віктар Шашняровіч, Павел Ермаловіч, Наталля Карачун, Дзмітрый Карачун, Марына Максімава.
Таксама быў затрыманы актывіст «За свабоду» Юрый Казакевіч — забіралі з кватэры амапаўцы і сілавікі ў цывільным. На яго надзелі кайданкі, паведаміўшы, што ператрус і затрыманне праходзяць па адміністрацыйным артыкуле. Нібыта за паведамленні, якія калісьці былі зроблены ў мясцовым тэлеграм-чаце.
Таксама вядома пра затрыманні ў Наваполацку. Сярод затрыманых – Андрэй Корабаў. Прозвішчы астатніх высвятляюцца.