У Баранавіцкім раёне згарэла крама мясцовага спажывецкага таварыства
У Баранавіцкім раёне ў вёсцы Добры Бор 19 снежня ўзнік пажар у краме, якая належыць Баранавіцкаму раённаму спажывецкаму таварыству.
Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Берасцейскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, у 5.15 паведамленне аб узгаранні паступіла ратавальнікам.
Пасля прыбыцця да месца выкліку ўстаноўлена, што аднапавярховы цагляны будынак крамы 1966 года пабудовы цалкам ахоплены агнём, пагрозы людзям і суседнім будынкам няма.
Пажар патушылі за 30 хвілін. Агнём пашкоджаны дах на плошчы 40 кв. м, перакрыцце на плошчы 20 кв. м, знішчаныя маёмасць і прадукцыя ўнутры крамы.
Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.