У Беларусі – 100 тысяч уцекачоў з Украіны



Грамадзянам Украіны ў Беларусі прадастаўляецца дадатковая абарона тэрмінам на год з неабходнасцю наступнага падаўжэння.

e812d7ff45cd61ea605c8992767b64d1

Больш за 100 тысяч грамадзян Украіны прыбыло ў Беларусть толькі за апошнія паўгады.

Прадстаўнік ААН у Беларусі Жан Іў Бушардзі распавёў, што сярод краін-суседзяў Украіны Беларусь займае другое месца па колькасці прынятых украінцаў, а па іх ліку на душу насельніцтва – першае.

Як заявіў начальнік Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксей Бягун, у апошні час назіраецца масавае прыбыццё асобаў, якія маюць патрэбу ў міжнароднай абароне.

Бягун адзначыў, што падстаў для прадастаўлення ім статусу бежанцаў няма, паколькі, як адзначыў прадстаўнік МУС, гэтых людзей на радзіме па палітычных матывах ніхто не пераследуе, яны бягуць ад ваеннага канфлікту.

У 2014 годзе каля 20 тысяч украінскіх грамадзян, якія не шукалі ў Беларусі прытулку або дадатковай абароны, атрымалі спецыяльны дазвол на занятак працоўнай дзейнасцю, сказаў Бягун. Пры гэтым Бягун звярнуў увагу на тое, што з пачатку года Беларусь выдаткавала больш за 1 млрд. рублёў на дапамогу асобам, якія хадайнічаюць аб атрыманні статусу бежанца або дадатковай абароны.

Фота bryansktoday.ru