У Беларусі пачне вяшчанне тэлеканал Ukraine Tomorrow



Улетку ў Беларусі пачнецца вяшчанне тэлеканала «Украіна заўтра» (украінскі адказ расeйскаму тэлеканалу Russia Today). Пра гэта заявіў міністр інфармацыйнай палітыкі Украіны Юрый Стэць у эфіры грамадска-палітычнага ток-шоу на тэлеканале АНТ.

yuriy_stec

«Мы ўсе рэчы прагаварылі, засталіся толькі тэхнічныя нюансы і запуск канала», — сказаў Юрый Стэць.

«Мы спрабуем яго запусціць у бліжэйшы час, думаю, на працягу месяца-двух мы яго запусцім, і вы яго ўбачыце ў Беларусі», — дадаў ён.

Юрый Стэць таксама падзякаваў прэзідэнтам Украіны і Беларусі за магчымасць даць беларусам «пункт гледжання Кіева аб тым, што адбываецца на ўсходзе Украіны»: «Для нас гэта вельмі важна».

21 снежня мінулага года падчас сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і яго ўкраінскага калегі Пятра Парашэнкі ў Кіеве была дасягнутая дамоўленасць аб стварэнні сумеснага тэлеканала дзвюх краін.

Фота 112.ua