У Беларусі ўвялі рэгуляванне коштаў на мыла, туалетную паперу і падгузнікі
У Беларусі ўвялі дзяржаўнае рэгуляванне коштаў на асобныя нехарчовыя тавары. Прэс-служба ўраду Беларусі паведаміла, што такія меры былі прынятыя «для падтрымання цэнавай стабільнасці на спажывецкім рынку» і выключэння магчымага спекуляцыйнага росту коштаў і дэфіцыту адносна асобных таварных пазіцый.

Дзяржаўнае рэгуляванне коштаў уведзена на мыла, туалетную паперу, папяровыя сурвэткі, падгузнікі, гігіенічныя пакеты, парашковыя сінтэтычныя мыйныя і чысцільныя сродкі, зубную пасту, абутак для дзяцей, панчошна-шкарпэткавыя вырабы для дзяцей.
