У Беластоку стартуе грамадска-адукацыйная кампанія “Праваслаўны, не рускі”



У Беластоку стартуе грамадска-адукацыйная кампанія пад назвай “Праваслаўны, не рускі”.

Яе мэта – “прыгадаць і ўсвядоміць грамадскасці Падляшша і Польшчы пра тое, што праваслаўныя ў Польшчы ў большасці з’яўляюцца палякамі, а само праваслаўнае веравызнанне трапіла на тэрыторыю Рэчы Паспалітай з Візантыі, а не з Расеі”.

Заўтра, 18 кастрычніка, кампанія, якая будзе праходзіць у выглядзе білбордаў, будзе афіцыйна распачатая. Агулам гэта 15 вялікіх білбордаў у розных кропках Беластока. Арганізатар – Фонд Hagia Marina, старшынёй якога з’яўляюцца нараджэнец Беластока Патрык Панасюк, які падкрэслівае свае праваслаўныя карані, з 2020 года ён працуе экспертам па справах міжнароднай палітыкі ў Офісе міністра нацыянальнай абароны.

Дадамо, што ў Польшчы праваслаўныя – гэта найперш  беларусы, украінцы і прадстаўнікі некаторых іншых нацый.

Беларускае Радыё Рацыя