У Бельску прайшоў канцэрт царкоўных спеваў
У Бельскім доме культуры прайшоў першы канцэрт у межах „ХІІІ Вечароў царкоўнай музыкі”. Перад гледачамі выступілі хоры з розных раёнаў Беласточчыны.
„Для нас выбар на карысць менавіта такіх песень невыпадковы”, – кажуць харысткі з прыходу Уваскрэшання Хрыста ў Бельску Падляшскім:
– Сама тэматыка песняў пра Бога, увогуле ў свеце штораз менш моладзі спявае ў хорах. Мы хочам паказаць, што спяваць у хорах вельмі цікава і гэтым трэба займацца.
– Нам спадабаўся наш выступ, як мы хацелі так і атрымалася.
Падчас мерапрыемства выступіла паэтэса Яўгенія Мартынюк, якая чытала свае вершы на беларускай мове. Чарговы канцэрт з серыі „ХІІІ Вечароў царкоўнай музыкі” адбудзецца 14 снежня ў Бельскім доме культуры.
Беларускае Радыё Рацыя