У Чарнігаве адкрыецца польска-ўкраінскае ВНУ
Пра гэта афіцыйна паведаміў Войцех Сломка, упаўнаважаны прадстаўнік Грамадскай акадэміі навук.
Станам на 2015 год украінскія студэнты складаюць каля 10% ад агульнай колькасці іншаземцаў, якія здабываюць вышэйшую адукацыю ў Польшчы. Але ж месцаў на ўсіх бракуе. Таму і вырашана стварыць вышэйшую навучальную ўстанову на тэрыторыі Украіны, выкладаць у каторай будзе і польская, і ўкраінская прафесура. Войцэх Сломка асобна зазначыў, што польска-украінская навучальная ўстанова чакае і на студэнтаў з суседняй Беларусі.
Мяркуецца, што выкладанне будзе праходзіць на польскай і ангельскай мовах. Выпускнікі атрымаюць дыпломы еўрапейскага ўзору.
Марцін Война, Беларускага Радыё Рацыя, Украіна