У Гародні пройдзе прэзентацыя дыска „Галасы паэтаў”
У этна-краме “Цудоўня” 17-га жніўня ў 19.00 выступіць аўтарка дыска, бард Таццяна Грыневіч. На дыску змешчаны галасы беларускіх класікаў ХХ стагоддзя.
Кажа літаратар Міхась Скобла:
– Пачынаючы ад Янкі Купалы, Якуба Коласа і заканчваючы Уладзімірам Караткевічам. На дыску ёсць і голас Ларысы Геніюш, запісаны ў 1982 годзе. На 100-годдзе ён выйшаў асобным выданнем. Але вось у такой паэтычнай сімфоніі паэзія Ларысы Геніюш па-свойму і слухаецца, і ўспрымаецца. А выдала гэты дыск Таццяна Грыневіч.
Паводле ўкладальнікаў, аўдыёдыск задуманы як дапаможнік для вывучэння беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стст.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня