У Гомелі пачнуць судзіць за спробу далучыцца да палка Каліноўскага
Менскі абласны суд прызначыў дату разгляду крымінальнай справы 46-гадовага Аляксандра Айнутдзінава, якога абвінавачваюць у спробе далучыцца да палка імя Кастуся Каліноўскага, а таксама за язду на матацыкле без правоў. Судовы працэс, які пачнецца 4 лістапада, будзе весці суддзя Вячаслаў Калюка.
Па матэрыялах следства, Айнутдзінаў сабраў інфармацыю аб парадку і спосабе ўступлення ва ўзброенае фармаванне, якое ўваходзіць у склад Узброеных Сіл Украіны. Пасля чаго накіраваўся на беларуска-ўкраінскую мяжу для яе незаконнага перасячэння і прыбыцця на месца дыслакацыі воінскага падраздзялення з мэтай удзелу ва ўзброеным канфлікце і ваенных дзеяннях на тэрыторыі Украіны без упаўнаважання Рэспублікі Беларусь.
Мужчыну можа пагражаць абмежаванне або пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.