У гонар Слонімскага тэатра адкрылі мармуровую калону



Каля будынку Слонімскага драматычнага тэатра ў пятніцу, 14 лістапада, з’явілася прыгожая мармуровая калона. На калоне напісаны тэкст: “З нагоды адкрыцця будынку тэатра”. Калону ўстанавілі каля ўваходу ў тэатр і яна гарманічна ўпісалася ў архітэктуру горада.

Калону для тэатра зрабілі, устанавілі і падаравалі супрацоўнікі мясцовай фірмы “Гранві”. Найперш парупіўся яе дырэктар Уладзімір Вількіцкі, які не першы раз для роднага горада робіць падарункі. Дарэчы, дзякуючы яму і мясцоваму скульптару Леаніду Богдану сёлета на адной са сцен тэатра адкрылася мемарыяльная шыльда, прысвечаная былому старосце слонімскаму Міхалу Казіміру Агінскаму. І вось новы падарунак. Дарэчы, калектыў Слонімскага драмтэатра сёлета перайшоў у новы будынак, а свой 25-ы тэатральны сезон на новай сцэне пачаў з купалаўскай “Паўлінкі”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара