У Літве пабудуюць новае намётавае мястэчка для нелегальных мігрантаў
У Літве цягам гэтага тыдня пабудуюць новае намётавае мястэчка для нелегальных мігрантаў. Пра гэта заявіла міністр унутраных спраў Агне Білатайтэ. Паводле яе слоў, цяпер выбіраюць месца.
Міністр сказала, што не можа назваць дакладнае месцазнаходжанне гарадка і лік будучых месцаў у новых палатках, сцвярджаючы, што „нашы суседзі з недружалюбнай краіны слухаюць і на падставе гэтага, магчыма, таксама выпрацоўваюць сваю стратэгію”, — цытуе словы міністра Delfi.
За апошнія суткі літоўскія памежнікі затрымалі 134 нелегальных мігранта, якія прыйшлі з Беларусі.
Чацвёрты дзень запар замежнікі, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Літву, звычайна праходзяць у раёне Друскенікаў.
Фота: © DELFI / Domantas Pipas