У Магілёве правялі ператрус у кватэры Віталя Макаранкі
У Магілёве работнікі КДБ правялі ператрус у кватэры Віталя Макаранкі, забралі ноўтбук і планшэт, паведаміў Mayday. Віталь Макаранка — адзін з фігурантаў крымінальнай справы аб падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту, ён за мяжой. Апроч яго, у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады абвінавацілі Вольгу Галубовіч, Юрася Зянковіча, Рыгора Кастусёва, Аляксандра Фядуту (іх трымаюць у СІЗА КДБ), а таксама Паўла Кулажанку, Ігара Макара, Аляксандра Перапечку, Дзмітрыя Шчыгельскага (яны за мяжой).