У наступным годзе павялічаць выдаткі на сілавікоў
Праект рэспубліканскага бюджэту на 2023 год апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У ім запланаванае істотнае павелічэнне выдаткаў на нацыянальную абарону і сілавыя органы.

У параўнанні з бюджэтам-2022 абаронныя выдаткі павялічваюцца на 960 млн рублёў і складуць 2,77 мільярды рублёў. Выдаткі на сілавыя структуры, гэта значыць, на судовую ўладу, праваахоўную дзейнасць і захаванне бяспекі, павялічацца на 926 мільёна рублёў і перавысяць чатыры мільярды.
Закладзены дэфіцыт бюджэту на наступны год перавышае 3,17 мільярда рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя
