У Пінскім раёне таксама з’явяцца блокпасты
У Пінскім раёне Берасцейскай вобласці таксама з’явяцца блокпасты. Нядаўна іх пачалі ўзводзіць у суседнім Столінскім раёне.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/01/блокпост.jpg)
Пінскі райвыканкам супакойвае мясцовых жыхароў, піша ў сацсетках, што “гэта вучэнні”. Яны прысвечаныя “мантажу блокпастоў і арганізацыі прапускной здольнасці руху транспарту” (на ўчастках дарог Р-6, Р-8 і М-10).
“Грамадзянскія службы адпрацуюць практыку ўзвядзення збудаванняў з бетонных блокаў, а праваахоўнікі — парадак працы ва ўмовах прапускнога рэжыму”, — паведамляе райвыканкам. Пінскі і Столінскі раёны — памежныя з Украінай.
Беларускае Радыё Рацыя
![](/wp-content/uploads/2022/04/racyja_app_1200x300.jpg)