У Полацку вынеслі прысуд „рэйкаваму партызану”
40-гадовы жыхар Полацкага раёна Т. за „наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць шляхоў зносін” асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Паводле пракуратуры, мужчына патрапіў пад уплыў „дэструктыўных крыніц інфармацыі”, якія заклікалі праводзіць дыверсіі на чыгунцы ў Беларусі. Прычыны такіх заклікаў не згаданыя, а гэта былі спробы спыніць перасоўванне расейскіх войскаў і тэхнікі ў бок Украіны.
Асуджаны ў ноч на 16 сакавіка падпаліў абсталяванне рэлейнай шафы на чыгунцы каля вёскі Шлюбаўшчына. Сцвярджаецца, што ён быў нецвярозы. На карысць чыгункі з яго спагналі амаль шэсць тысяч рублёў.