У Польшчы павысілі працэнтныя стаўкі
Рада па грашова-крэдытнай палітыцы вызначыла рост ставак на 0,5%.

Галоўная эканамістка Паштовага банку Моніка Куртэк тлумачыць, што павышэнне стаўкі з’яўляецца адказам на высокую інфляцыю, якая ў лістападзе дасягнула 8%. У снежні гэты паказчык быў яшчэ вышэйшы.
На жаль, высокая верагоднасць таго, што сёлета інфляцыя ў сярэднім будзе вышэйшая, чым летась. Зараз у Польшчы самыя высокія працэнтныя стаўкі з 2013 года.
Паводле прагнозаў эканамістаў, да канца года яны павялічацца да 3,5%.
