У Сейме Літвы прапанавалі закрыць некаторыя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
15 гадоў таму
Кіраўнік камітэту Сейму Літвы па бюджэце і фінансах Міндаўгас Лінге прапанаваў закрыць некаторыя кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з Беларуссю і Расеяй. Паводле яго, такая мера неабходная для скарачэння правозу кантрабанды.
-
Фота: P. Peleckio / BNS
«Прапануем ацаніць магчымасць закрыцця памежных пераходаў, праз якія ў Літву ідуць найбольш масавыя патокі кантрабанды, і разгледзець пытанне дадатковага фінансаваньня тых кантрольна-прапускных пунктаў, кантроль на якіх недастатковы», — заявіў Лінге на пасяджэнні камітэту, яго цытуе выданне Kauno Diena.
Пра якія менавіта пункты пропуску ідзе гаворка, не ўдакладняецца.
