У Слоніме судзяць Барыса Кучынскага



У Слонімскім раённым судзе 10 лістапада пачаўся судовы крымінальны працэс у дачыненні да Барыса Кучынскага, вядомага грамадскага актывіста і музыканта.

Вядома, што крымінальная справа вядзецца паводле двух артыкулаў: 369 – Знявага прадстаўніка улады, а таксама артыкулу 203, заўвага 1, частка 3 – Незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальныя даныя.

Працэс у Слонімскім раённым судзе вядзе суддзя Сяргей Манько.

„Гарадзенская праваабарона”