У Варшаве адбыўся канцэрт, прымеркаваны да Дня герояў



На падзеі выступілі Дзяніс Шматко (Lity Taler), Пятро Марчанка (экс-удзельнік Irdorath), Сяржук Доўгушаў, Хор Вольных Беларусаў, а таксама гурты Znak Stop, Belarusian Truestory і ў акустычным складзе Dzieciuki.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie PXL_20231126_160938714.MP2_-1024x768.jpg

Уражаннямі дзеліцца Дзяніс Шматко:

– Холад, снег, усе замерзлыя на сцэне, з дудой. Дуда не ладзіць, але беларускія танцы і людзі пад сцэнай, якія вельмі ахвотна гэтыя танцы танчаць, бо па-першае, гэта беларускія танцы, па-другое, грае беларуская дуда па ўсіх традыцыях максімальна не настроеная. Па-трэцяе, яны праз гэта нават грэюцца. Я разумею, што праз усю гэтую штуку, праз увесь гэты складаны ланцужок людзі атрымліваюць асалоду.

Матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Музычны канцэрт адбыўся на Замкавай плошчы ля Каралеўскага палацу.

Беларускае Радыё Рацыя