Украінка Святлана Пятрэнка пакінула „Гараднічанку”
Украінская гандбалістка Святлана Пятрэнка пакінула „Гараднічанку”. Кантракт скасаваны па дамове бакоў.
„Гараднічанка” дзякуе Святлане за выступы ў складзе каманды і жадае ёй поспеху ў далейшай кар’еры”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы беларускага клуба. У складзе каманды застаецца яшчэ адна ўкраінка – разыгрываючая Няліна Шпак. Яна займае 4-е месца ў спісе найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Беларусі са 102 мячамі ў 19 матчах.
Жукоўскі забіў у браму „Дняпра” прамым ударам з кутавога
Гарадзенскі „Нёман” на хатняй арэне „ўсухую” абыграў магілёўскае „Дняпро” у першым матчы 1/4 фіналу Кубка краіны — 3:0. У гаспадароў дублем вызначыўся паўабаронца Валерый Жукоўскі, які забіў адзін з мячоў прамым ударам з кутавога
Гол Лісаковіча дапамог Рубіну перамагчы Ахмат
У рамках 20-га тура расейскай Прэм’ер-лігі „Рубін” на выездзе апынуўся мацнейшым за „Ахмат” — 2:1. Ужо на трэцяй хвіліне Данііл Уткін адкрыў лік у гульні. Адразу пасля перапынку госці адыграліся намаганнямі Віталя Лісаковіча, які замкнуў перадачу партнёра. У кампенсаваны час Рубін вырваў перамогу дзякуючы Андэрсу Дрэеру, якому асіставаў Лісаковіч. Такім чынам, Лісаковіч падоўжыў сваю выніковую серыю да трох матчаў. У гэтых гульнях беларус забіў пяць мячоў.
У табліцы РПЛ „Рубін” займае дзясятае месца, „Ахмат” застаўся сёмым.
Мбапэ пазбег сур’ёзнай траўмы і зможа згуляць у матчы Лігі чэмпіёнаў з „Рэалам”
Французскі форвард „ПСЖ” Кіліян Мбапэ пазбег сур’ёзнай траўмы і, мяркуючы па ўсім, зможа згуляць у матчы ў адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў з мадрыдскім „Рэалам”. Форвард атрымаў пашкоджанне левай нагі на трэніроўцы. Абследаванне выявіла ў Кіліяна гематому і выключыла пералом. Цяпер медыцынская служба клуба праводзіць неабходныя працэдуры для забеспячэння ўдзелу Мбапэ ў матчы Лігі чэмпіёнаў. Матч у адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў „Рэал” — „ПСЖ” адбудзецца заўтра. У першай гульні мацнейшымі былі парыжане 1:0.
ФІФА дазволіла легіянерам у аднабаковым парадку прыпыняць кантракты з расейскімі клубамі
ФІФА ўвяла правілы часовага працаўладкавання і рэгістрацыі для вырашэння шэрагу пытанняў, звязаных з сітуацыяй ва Украіне. Бюро Савета ФІФА прыняло рашэнне – па ўзгадненні з УЕФА і пасля кансультацый з рознымі зацікаўленымі бакамі – часова змяніць Палажэнне аб статусе і трансферы гульцоў (RSTP) для забеспячэння прававой дакладнасці і яснасці па шэрагу пытанняў.
„Атлетык” перайграў „Левантэ” у матчы чэмпіянату Іспаніі
У панядзелак на стадыёне «Сан-Мамэс» у Більбаа ў рамках 27-га тура Чэмпіянату Іспаніі «Атлетык» прымаў «Левантэ». Гаспадары святкавалі перамогу – 3:1. «Тотэнхэм Хоцпур» сустрэўся з «Эвертанам» у матчы 28-га тура англійскай Прэм’ер-лігі і учыніў разгром 5:0.
Беларускае Радыё Рацыя