Украінцы не давяраюць дзяржаўным інстытутам



Украінцы не давяраюць дзяржаўным інстытутам і ўсё больш сімпатызуюць няўрадавым арганізацыям. Такія вынікі сацыялагічнага дасладвання, праведзенага ў ліпені.

0_303fd_1476d9be_XL

Згодна з вынікамі сацыялагічных апытанак, найбольшы недавер украінцаў заслужылі  пракуратура – 67 %, судовая сістэма – 67 % і міліцыя – 57 %. Вярхоўная Рада мае антырэйтынг у 63 %, а прэзыдэнту не давярае кожны трэці ўкраінец. Адзіны дзяржаўны інстытут, які карыстаецца даверам – Узброеныя сілы Украіны, чый рэйтынг сягае панад 70 %.

У той жа час значна ўзрос давер украінскага грамадства да дабраахвотных батальёнаў, валанцёраў і царквы, давер каторым выказваюць больш за дзве траціны апытаных.

Сацыёлагі мяркуюць, што прычына перавагі няўрадавых арганізацый над  дзяржаўнымі інстытутамі – імклівае развіццё грамадзянскай супольнасці, калі недзяржаўныя структуры бяраць на сябе функцыю традыцыйных інстытутаў улады.

Марцін Война, Беларускага Радыё Рацыя, Украіна.