Уладзімір Пугач: Гэта вельмі цікавы і нечаканы досвед



Беларускі рок-музыка, кампазітар і сузаснавальнік гурта J:Морс Раман Арлоў зладзіў творчы вечар у Варшаве. Імпрэза прайшла пры ўдзеле цяперашняга вакаліста J:Морс Уладзіміра Пугача. Артыст зазначыў: “Для мяне гэта быў вельмі прыемны канцэрт”.

— Гэта вельмі цікавы і даволі нечаканы для мяне досвед, бо Раман у маім жыцці сыграў вельмі-вельмі важную ролю. Мы з ім пачалі праект, які я дагэтуль цягну. І вельмі шмат, на мой погляд, галоўнага разам, пэўную колькасць песняў, дарэчы, якія мы не так часта выконваем на канцэртах. Было прыемна і песні ўспомніць, і з Раманам пабавіць час. Калі ён прапанаваў зрабіць гэта, я быў у Ізраілі, у гасцях Уладзіка Касалапава, нашага агульнага сябра, Раман яму тэлефанаваў і разам мне перадаў прывітанне, і запрасіў прыняць удзел у гэтай імпрэзе. Вядома, я пагадзіўся.

У нядзелю, 1-га кастрычніка, Уладзімір Пугач і Раман Арлоў выступяць у Беластоку. Імпрэза адбудзецца ў хабе “Новая Зямля”. Пачатак а 17-й гадзіне.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя