Уршуля Іванюк: Заклікаем бацькоў дзяцей з Беларусі дамагчыся навучання на беларускай мове ў Беластоку



Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, АБ-БА падвяло вынікі працы навучальнага году.

Сярод важных пытанняў – спрыяць навучанню дзяцей з Беларусі беларускай мове на базе гарадскіх школ, у тым ліку школы №4 імя Сібіракаў, пры якім і працуе аб’яднанне АБ-БА.

– Гэта не толькі дзеці, што вывучаюць беларускую мову – як мову нацыянальнай меншасці. Сярод нашых дзяцей заўсёды маем дзяцей, якія пазбаўленыя магчымасці вучыцца ў гэтым навучальным годзе, і якія прыехалі з Беларусі. Мы заахвочваем беларускую дыяспару cкладаць адмысловыя лісты. Мы лічым, што першы крок мусяць зрабіць бацькі дзяцей з Беларусі”, – расказала старшныя арганізацыі Уршуля Іванюк.

Паводле Уршулі Іванюк, пры наяўнасці дастатковай колькасці ахвотных, ужо напачатку новага школьнага году цалкам мажліва пачаць навучанне дзяцей дзяцей з Беларусі ў школе №4 г. Беластоку. Унесці дзяцей у спіс можна па спасылцы.

Беларускае Радыё Рацыя