Ва Украіне за год вайны памерлі і загінулі больш як паўмільёна грамадзян



У 2022 годзе ва Украіне афіцыйна зафіксавалі смерць 541 739 грамадзян. Як паведаміла кампанія «Опендатабот», якая аналізуе ўсе адкрытыя звесткі ва Украіне, гэта без уліку інфармацыі ў часова акупаваных і нядаўна вызваленых ад расейскай акупацыі абласцях. Кампанія таксама не ўдакладняе, якая частка грамадзян з гэтай колькасці загінула ў выніку расейскай ваеннай агрэсіі.

«Найбольшую колькасць памерлых у 2022 годзе зарэгістравалі ў Днепрапятроўскай вобласці — 58 445 грамадзян. На другім месцы ў сумным рэйтынгу Харкаўская вобласці, на трэцім — Кіеў», — адзначылі ў кампаніі.

На пачатку снежня 2022 года Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны ў правах чалавека Дзмітро Лубінец паведамляў, што з пачатку поўнамаштабнай вайны з Украіны выехалі больш як 14,5 мільёна грамадзян, з іх мінімум 11,7 мільёна — у краіны Еўразвязу.