Ва Уроцлаве завяршыўся Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры



Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры завяршыўся ў Вроцлаве. Фінальнай падзеяй імпрэзы стаў канцэрт Кацярыны Ваданосавай пры ўдзеле мастачкі па пяску Аляксандры Канафальскай. Пра тандэм, выступ на Фэсце, а таксама любоў да Вроцлава нашаму карэспандэнту Марыне Савіцкай распавяла Кацярына Ваданосава:

Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Імпрэза ад Кацярыны Ваданосавай і Аляксандры Канафальскай прайшла на пляцоўцы Stary Klasztor.

Цягам дня адбыліся экскурсія па беларускіх месцах, выстава Алы Савашэвіч „Калі не бачна цела, то гэта не азначае, што не баліць”, канцэрт калектыву „Letapis” i беларускія народныя танцы, а таксама канцэрт „Край” музыкі Кацярыны Ваданосавай пры ўдзеле мастачкі па пяску Аляксандры Канафальскай.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя