Валанцёрка напісала больш за 1000 лістоў палітвязням
Каля двух соцень адказаў атрымала і звыш 1000 лістоў накіравала валанцёрка Галіна Міфодзьева. Да блакавання адміністрацыямі ўстановай перапіскі яна актыўна дасылала карэспандэнцыі да палітвязняў.
Пра тое, што падштурхнула да такога кроку і што натхніла, распавяла сама суразмоўца:
– Лісты сталі нейкай заменай маршаў ці нейкага адчування перад іншымі, нейкае аслабленне душэўных ціскоў. Я зараз задумваюся, хто былі першымі – гэта Эдуард і Віктар Дзмітрыевіч. Ім напісала паштоўкі на пошту, вось так тады ўсё і пачалося.
Галіна Міфодзьева дадала, што апошнім часам на замену лістоў яна знайшла іншы спосаб падтрымкі палітвязняў – адпраўкі ім грашовых пераводаў і бандэролек.
Беларускае Радыё Рацыя