Васіль Сегень: Яшчэ раз нагадаць пра беларускасць ля самой мяжы Беларусі і Польшчы!



У Белавежы прайшоў „Беларускі народны фэст”.

Пра значэнне свята для жыхароў і гасцей мячстэчка разважае арганізатар, старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень:

– Для таго, каб у першую чаргу развіваць, захоўваць нашу беларускую культуру. Для іх такая сустрэча з беларускай песняй, з беларускай культурай наогул, вельмі істотная. Галоўная наша мэта паказаць, што беларуская песня і культура жыве. Хацелася б, каб гэтыя нашыя беларускія песні ляцелі праз мяжу і на Беларусь, каб іх таксама і там пачулі.

У праграме Беларускага народнага фэсту ў Белавежы прайшоў канцэрт папулярных беларускіх калектываў з Беласточчыны. Таксама працаваў кірмаш народных рамёстваў рэгіёну.

Беларускае Радыё Рацыя