Велікодны кірмаш у Гайнаўцы



Велікодны настрой запанаваў у Гайнаўцы. У Музеі і асяродку беларускай культуры адбываецца Велікодны кірмаш, у час якога можна было паглядзець рукадзельныя вырабы майстроў з Беларусі, адбываліся таксама майстар-класы па тварэнню велікодных аздобаў. Заняткі вяла гарадзенская рукадзельніца Святлана Круглаполава:

– Улепкі з гліны. Гэта адна з такіх простых работ, якія мы робім на занятках. Стэкі – гэта такія драўляныя інструменты. Дапамагаюць у працы. Мы з імі рабілі авечку, гэта жывёла, якая была амаль у кожнай сельскай гаспадарцы. І можна сказаць, што наступны год – год авечкі. Таксама сімвалічна. І да таго ж велікодная тэма.

Дзякуючы майстар-класам паказваем маладым людзям, што вольны час можна праводзіць не толькі перад камп’ютарам, дадае Святлана Круглаполава. Наступны Велікодны кірмаш пройдзе а 11-й гадзіне ў Бельску Падляшскім ў Бельскім доме культуры.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.