Вецер зламаў дах прадпрыемства ў Беластоку
Моцны вецер зламаў канструкцыю фотаэлектрычнай ўстаноўкі з даху аднаго з прадпрыемстваў па адрасе вул. Прадукцыйная у Беластоку. Інсталяцыя ўпала на прыпаркаваныя побач аўтамабілі. Пра гэта паведамляе Polskie Radio Białystok.
„З інфармацыі, якую распаўсюджвае паліцыя вынікае, што абыйшлося толькі матэряльнымі стратамі. Шмат машын пашкоджана, адныя менш, другія больш: выбітае шкло, дэфармацыя. Спецыялісты пачалі разбіраць завалы пасля абрушэння часткі будынку”.
Цалкам камунікат:
Пашкоджаныя не менш за 10 аўтамабіляў. У іх выбітыя вокны – як спераду і ззаду, так і меншыя – бакавыя. Канструкцыя, якая ўпала на аўтамабілі, таксама пашкодзіла кузавы транспартных сродкаў.
На стаянцы вытворчага цэха шмат бітага шкла. Рабочыя цяпер прыбіраюць гэтую тэрыторыю. Прыехалі міліцыянты і паведамілі, што ніхто не пацярпеў.
Пашкоджаную канструкцыю з прыпаркаваных аўтамабіляў здымаюць пажарныя.