Вольга Шніп: Усё сагрэла цяплом, успамінамі пра Беларусь, бо ўсё так вельмі нагадвае яе

Сёлета напачатку ліпеня ў Беластоку паўстаў Дом творцаў. У першую рэзідэнцыю сюды запрасілі мастакоў. Яны ўзялі ўдзел ў фестывалі «Тутака», а таксама напісалі шэраг карцін, якія будуць паказаныя на выставе ў Беластоку. Але таксама мастакі знаёміліся з Падляшшам і яе культурай. Кажа куратар мастацкае рэзідэнцыі ў Беластоку Вольга Шніп:
— Мы пабывалі ў розных музеях, мы пабывалі ў знакамітым „Арсенале”, у дзвюх галерэях, у музеі Сляндзінскіх. Таксама надаўна была натхняльная вандроўка ў Музей падляскае культуры — там нас усё сагрэла цяплом, успамінамі пра Беларусь, бо ўсё так вельмі нагадвае яе.
Таксама мастакі наведалі майстэрню ў Валілах легендарнага беларускага мастака з Беласточчыны Лёніка Тарасэвіча.
Усяго ўзяло ўдзел у рэзідэнцыі 14 мастакоў і доўжылася яна 2 тыдні.
Карціны, якія былі напісаныя за гэтыя дні, будуць паказаныя ў Беластоку на выставачнай пляцоўцы «Не-тэатра». Выстава адкрыецца 4 жніўня.
Беларускае Радыё Рацыя
