Выбух газу ў Беластоку



Паліцыя пацвердзіла, што выбух газу быў зроблены штучна. Бацька забіў сямейнікаў, затым павесіўся і пазней газ узарваўся.

Трое пацярпелых на целе мелі парэзы і нажавыя раненні. На целе чацвёртай ахвяры знойдзена пятля, што сведчыць пра самагубства. Раны на целе жанчын і 10-гадовага падлетка паказваюць, што яны змагаліся за жыццё. Калі забойца павесіўся – выбухнуў газ.

***

У выніку выбуху газу ў адным з прыватных дамоў на вул. Каштанавай у Беластоку загінулі людзі. Інцыдэнт адбыўся каля 12.00. У будынку знаходзіліся 4 чалавекі: 10-гадовая дзяўчынка, яе бацькі (каля 40) і пажылая жанчына (80) – верагодна, бабуля гэтай дзяўчынкі. На дадзены момант праводзяцца праверкі целаў загінулых людзей, паведаміла Радыё Беласток.

Фота isokolka.eu

Канструкцыя дома, хутчэй за ўсё, пашкоджана. На месцы знаходзяцца інспектары будаўнічага нагляду, спецыяліст у галіне медыцыны, працы а таксама пажарныя дружыны, паліцыя і службы хуткай дапамогі. 

Пажарныя зайшлі ўнутр будынка і там знайшлі 4 чалавекі, якія былі неадкладна вынесены на вуліцу. Гэтых людзей забрала хуткая дапамога, аднак, нягледзячы на ​​інтэнсіўную рэанімацыю, вярнуць іх да жыцця не ўдалося.

Выбух быў вельмі моцны, павыбівала вокны і дзверы. Пасля чаго пачаўся пажар. Пажарныя яго патушылі. Да будынка зараз няма доступу, на ім працуюць адмыслоўцы.

Беларускае Радыё Рацыя