Выстава рукадзелля Галіны Бірыцкай у Нараўцы



Вышытыя крыжыкам абразы, краявіды і ручнікі з народнымі ўзорамі – усё гэта можна ўбачыць у галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы, што на Гайнаўшчыне.

29 студзеня ў галерэі адкрыецца выстава рукадзелля народнай мастачкі з Плянты – Галіны Бірыцкай. Як кажа сама аўтарка, вышываць пачала яшчэ ў пачатковай школе:

– Са школьных гадоў пачынала, любіла ствараць гэтыя працы кручкамі і спіцамі. Вышываю ручнікі, іконы.

Галіна Бірыцкая неаднойчы перамагала ў конкурсе “Гафт і карунка”, які ладзіўся Гайнаўскім домам культуры. Вышыўкай народная майстрыца займаецца ўжо 10-ць гадоў, некалькі гадоў таксама піша вершы на беларускай мове.

Выстава рукадзелля, якая спалучаная з 10-годдзем творчай працы Галіны Бірыцкай, адкрыецца сёння а 17-й гадзіне ў галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы.

Анна Шпйкоўская, Беларускае Радыё Рацыя