Яшчэ адна група адвакатаў можа пазбавіцца ліцэнзій на прафесійную дзейнасць



Кваліфікацыйная камісія ў пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі разгледзела пытанні пазбаўлення ліцэнзій шэрагу адвакатаў. Як паведамляе прэс-служба ведамства, некалькі юрыстаў не прайшлі атэстацыю. Камісія таксама прыняла рашэнні аб магчымасьці пазбаўлення адвакацкіх ліцэнзій Ірыны Варанковай і Ігара Петрашэвіча, якія раней не прайшлі атэстацыю «з прычыны недастатковай кваліфікацыі», а таксама выключаных зь Менскай гарадской калегіі адвакатаў Сяргея Іванова, Аляксея Кераля, Дзмітрыя Лазавіка, Наталлі Мацкевіч, Аляксандра Пыльчанкі. Раней ліцэнзіі на прафесійную дзейнасьць забралі ў вялікай групы адвакатаў, якія ўдзельнічалі ў палітычных працэсах. Гэта Дзмітры Лаеўскі, Людміла Казак, Сяргей Зікрацкі, Яўген Пыльчанка, палітзьняволены Максім Знак ды іншыя.