З архіва Музея Памяці Сібіры: Ліда піша ў Крынкі



Музей Памяці Сібіры ў Беластоку рупліва збірае дакументы жыхароў Падляшша, сваякі якіх былі высланыя ў Сібір. Сярод экспанатаў – міжнародны ліст, які ў 1963 годзе Рыгор Чарнецкі з Ліды накіраваў былым калегам-ляснікам у Крынкі, лясніцтва ў Пачопку. Выбар польскай мовы напісання ліста тлумачыць кіраўнік аддзела культурніцкіх праектаў Музея Памяці Сібіры Пётр Паплаўскі:

— Усе ўсходнія тэрыторыі ІІ Рэчы Паспалітай – гэта абшар шматграннай мяшанкі культураў, моваў, веравызнання. У мястэчках і местах пражывалі беларусы і палякі, яўрэі, літвіны, расейцы і немцы, іншыя групы. І тут карэспандэнцыя паміж асобай, якая, напраўду, была польскага паходжання – спадар Чарнецкі нарадзіўся ў вёсцы Грыбашчыўзна – атрымаў пражыванне ў іншым горадзе, акурат у Лідзе. І пісаў на мове, якая дазволіць вырашыць пытанне. Вось такая прычына.

Акрамя гэтага, Рыгор Чарнецкі на лісце пазначыў свой адрас для карэспандэнцый у Лідзе на расейскай мове. Па словах Пятра Паплаўскага, такое расейскамоўнае падпісанне адрасу характэрна для ўсіх лістоў тых часоў, якія траплялі ў паштовую сістэму СССР.

Беларускае Радыё Рацыя