За год пасля выбараў Польшча выдала беларусам 20 тысяч бізнес-візаў
Спікеры Belarus Business Forum у Варшаве запэўнілі, што працягнуць падтрымліваць дэмакратычныя пераўтварэнні ў Беларусі. Дырэктарка Усходняга аддзелу Міністэрства замежных спраў Польшчы Малгажата Касюра-Кажмерска паведаміла на пасяджэнні, што за апошні час толькі яе краіна выдала беларусам 200 тысяч звычайных візаў, каля 20 тысяч бізнес-візаў і 2 тысячы гуманітарных візаў.
Малгажата Касюра-Кажмерска, са свайго боку, нагадала, што ёсць салідарны план тэхнічнай падтрымкі ў памеры 3 млрд еўра для Беларусі ў выпадку пераходу да дэмакратычных рэформаў. Пры гэтым яна заклікала бізнесоўцаў звяртацца не толькі да краін-суседзяў, а і да іншых чальцоў Еўрасаюза. У кантэксце дыскусіі на форуме згадвалася вялікая колькасць IT-спецыялістаў і тэхналагічных прадпрымальнікаў, якія з’ехалі з Беларусі.