За мінулыя суткі 41 чалавек спрабаваў трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі



За мінулыя суткі 41 чалавек спрабаваў трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі. 4 замежнікі былі затрыманыя за дапамогу.

На ўчастку Белавежа грамадзянін Азербайджана перавозіў на грузавіку 11 грамадзян Егіпта і Судана. У Нараўцы грамадзянін Туркменістана перавозіў 3 афганцаў. У Новы двор грамадзянін Украіны прыбыў, каб забраць 14 чалавек, сярод якіх – грамадзяне Сірыі і Егіпта. На ўчастку Дубічы-Царкоўне грамадзянін Украіны перавозіў грамадзяніна Емена, паведамляе Пагранслужба Польшчы.

У Літве другія суткі запар не фіксуюць спроб незаконных перасячэнняў мяжы. На латвійска-беларускай мяжы за суткі затрымалі 24 чалавекі, піша Delfi.

Беларускае Радыё Рацыя