Замежнікі купілі рэкордную за восем гадоў колькасць кватэр у Беларусі



У 2022 годзе беларусы прадалі жылля нерэзідэнтам амаль на $184 млн. Гэта ўдвая больш, чым у 2021-м, піша выданне banki24.by.

Продаж беларускімі фізічнымі асобамі аб’ектаў нерухомасці нерэзідэнтам у 2022 годзе склаў $183,8 млн у эквіваленце. Гэта максімум з 2014 года і амаль у два разы больш, чым у 2021-м ($93 млн).

Максімальная актыўнасць іншаземцаў на беларускім рынку жылля назіралася ў 2013 і 2014 гадах, калі аб’ём здзелак з іх удзелам склаў адпаведна $187,7 млн і $221,4 млн.

У папярэднія гады, паводле даных кадастравых агенцтваў, гэтыя лічбы былі значна меншымі: у 2018-м – $74,9 млн, 2019-м – $87,1 млн, 2020-м – $66,8 млн.

Дакладных дадзеных аб нацыянальным складзе пакупнікоў няма, але, як лічаць аналітыкі рынку, цікавасць да нерухомасці ў Беларусі павялічыўся ў рэзідэнтаў «дружалюбных краін» – перш за ўсё ў расейцаў. Гэта можа быць звязана з міжнароднымі санкцыямі і ўзброеным канфліктам ва Украіне.