Затрымалі журналіста Паўла Мажэйку
У Гародні 30 жніўня затрымалі журналіста Паўла Мажэйку. Пра гэта паведамляе @Grodno_grab.
30 жніўня ў яго дома быў ператрус — ён доўжыўся больш за шэсць гадзін. Пасля гэтага Мажэйка не выйшаў на сувязь.
У сакавіку 2021 года Паўла Мажэйку затрымлівалі разам з мастаком Алесем Пушкіным. Тады Мажэйку вызвалілі пасля 72 гадзін.
Павел — вядомы гарадзенскі журналіст, адна з галоўных асобаў грамадска-культурнага жыцця Гародні. Яго журналісцкі стаж налічвае больш за 20 гадоў. У 2002 годзе быў засуджаны на два гады хіміі за «паклёп» на Аляксандра Лукашэнку ў артыкуле ў газеце «Пагоня» пра знікненні Захаранкі, Ганчара ды іншых апанентаў кіраўніка Беларусі. У 2005-2007 гг. быў прэс-сакратаром Аляксандра Мілінкевіча.
Вёў аўтарскія праграмы на «Белсаце», а ў родным горадзе стварыў Цэнтр гарадскога жыцця. Цэнтр быў ліквідаваны ўлетку 2021 года.