Затрыманні ў Іванаве
Як стала вядома праваабаронцам, у Іванаве ў Берасцейскай вобласці ў сераду 13 ліпеня затрымалі сама меней чатыры чалавекі. Вядомыя імёны траіх, гэта Тамара Падымака, Марына Кіявец і Алена Пуціковіч. Апошняя ўжо адбывае «хатнюю хімію» за два рэпасты з інфармацыяй пра міліцыянтаў.

Алена Пуціковіч
Праваабаронцы са спасылкай на суседзяў Алены Пуцікавіч паведамляюць, што пры яе затрыманні чуліся стрэлы. Верагодна, сілавікі маглі страляць у сабаку, бо пасля ля дома жанчыны бачылі ветэрынараў і хуткую дапамогу.
Вядома, што перадачы для затрыманых не прымаюць, толькі лекі.
