Затрыманы лідар АГП Мікалай Казлоў
У Менску атрыманы лідар АГП Мікалай Казлоў, ідуць масавыя ператрусы ў іншых партыйцаў.
Сярод тых, да каго прыйшлі а 7-й раніцы, старшыня Менскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аксана Аляксеева, паведамляе «Вясна». Яе таксама затрымалі.
«Апрычнікі абралі Дзень прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці для чарговых зачыстак. Затрыманы Мікола Казлоў — лідар АГП. Пагрукаліся і да іншых чальцоў партыі. Наступ на апошнюю арганізаваную выспу супраціву пачаты. Гэта вайна», — напісаў у Фэйсбуку былы кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Удакладняецца інфармацыя пра затрыманне яшчэ дваіх сябраў АГП.