Затрыманы старшыня Свабоднага прафсаюза Беларускага Мікола Шарах



У Полацку затрыманы старшыня Свабоднага прафсаюза Беларускага Мікола Шарах.

Як паведамляюць ягоныя паплечнікі, суд над ім адбудзецца 15 ліпеня, піша „Вясна”. Прафсаюзнага лідара затрымалі пасля вяртання з Менска, дзе Вярхоўны суд разглядаў справу пра ліквідацыю прафсаюза. Ці ліквідаваны прафсаюз, пакуль невядома — Шараху паведамілі, што рашэнне вышлюць на электронную пошту. Вядома, што ўчора Вярхоўны суд ліквідаваў Свабодны прафсаюз металістаў.

У красавіку Мікола Шарах ужо затрымліваўся разам з іншымі лідарамі беларускіх незалежных прафсаюзаў, але праз тыдзень яго выпусцілі.