Журналіста Сяргея Няроўнага судзяць за «лайк» у Фэйсбуку



На крычаўскага журналіста, былога рэдактара газеты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага завялі адміністрацыйную справу за тое, што на ягонай старонцы ў Facebook «размешчаная інфармацыйная прадукцыя, а менавіта адзнака „падабаецца“, інтэрнэт-сайта „Беларускі партал Tut.by“, які рашэннем суду Цэнтральнага раёна г. Менска ад 13 жніўня 2021 года ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Так запісана ў рапарце ўчастковага інспектара Крычаўскага РАУС Сцепаненкі. З прычыны гэтага лайку ў мінулую суботу Сяргея Няроўнага затрымалі, агледзелі дом, забралі тэхніку, а самога пакінулі ў ізалятары да суду. Працэс пачаўся 18 кастрычніка, аднак суддзя Азаранка пастанавіў зрабіць перапынак да 20 кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Сяргея Няроўнага