З’явіўся восьмы нумар «Слонімскага краю»



Выйшла з друку электронная версія восьмага нумара краязнаўчага бюлетэня «Слонімскі край», які выдаюць гісторыкі Васіль Герасімчык, Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.

Нумар адкрываецца артыкулам пра Пятра Валеўскага – гарадскога кіраўніка Слоніма ў 1885-1902 гадах. А таксама ўспамінам пра маленства і школьныя гады, праведзеныя ў Слоніме, сённяшняга рэдактара газеты «Южно-Сахалинск сегодня» (Расея) Сяргея Тараканава…

З цікавасцю чытачы прачытаюць матэрыялы пра пахаванне польскага маёра Альбіна Яна Флешара ў Слоніме ў 1916 годзе, пра лёс Лютэранскіх могілак у Слоніме, пра кніжніка Лукаша Струпаўца, пра беларускі асяродак у вёсцы Якімавічы ў міжваенны час, пра ўніяцкіх рэгентаў у Альбярціне ў першай палове ХХ стагоддзя Аляксандра Турука і Аркадзя Лысуху і іншыя матэрыялы.

Упершыню па-беларуску чытачы прачытаюць успамін пра Слонім 1925 года польскага краязнаўца Вільгельма Хенеберга…

Цалкам нумар бюлетэня можна прачытаць тут.

slonimski-kraj-8-2016_01

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя