15 ліпеня авіякампанія „Белавія” адкрые рэйс па маршруце Менск – Мюнхен



Як паведамілі ў прэс-службе перавозчыка, палёты ў Мюнхен будуць выконвацца на рэгулярнай аснове чатыры разы на тыдзень з вылетам з Менска па панядзелках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Мюнхен у 13.35. Зваротны рэйс з Мюнхена плануецца выконваць з вылетам у 14.15 і прылётам у Нацыянальны аэрапорт Мінск у 17.15. Час для ўсіх аэрапортаў указаны мясцовы.

Палёты плануецца ажыццяўляць на камфартабельным авіялайнеры Embraer 175 умяшчальнасцю 76 месцаў. Час знаходжання ў паветры складзе каля двух гадзін.

Кошт авіябілетаў пры набыцці на сайце авіяперавозчыка ў адзін бок складзе ад 115 еўра, уключаючы таксы м зборы, і ад 225 еўра – туды-назад. Білеты ўжо даступныя на сайце.

На сённяшні дзень беларускі авіяперавозчык выконвае рэгулярныя рэйсы на наступных нямецкіх напрамках: Берлін, Франкфурт і Гановер.

zviazda.by