20 кастрычніка нейкі час не працаваў пункт пропуску «Тэрэспаль»
16 гадоў таму
А 16:00 20 кастрычніка польскі бок у поўным аб’ёме аднавіў працу пункта пропуску «Тэрэспаль» паведаміў Дзяржпагранкамітэт Беларусі. Адноўлена афармленне як людзей, так і транспарту.

Станам на 16:00 у пункце сваёй чаргі чакалі 8 аўтобусаў, а легкавых аўтамабіляў перад імі не было.
Афармленне было прыпынена а 14:30 20 кастрычніка, бо на тэрыторыі памежнага перахода «Тэрэспаль» праводзілі рамонт асфальту.
