200 гадоў таму завяршыліся будаўнічыя працы на Агінскім канале
Агінскі канал у свой час паспрыяў эканамічнаму развіццю Палесся і даў магчымасць мясцовым гандлярам без перашкодаў трапляць у Варшаву і на ўзбярэжжа Балтыкі. Да 1941 года канал быў поўнасцю суднаходным.
Намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна адзначае, што з’яўленне ў Варшаве палескіх гандляроў на ўласных караблях моцна ўразіла караля Рэчы Паспалітай.
– 10 невялікіх караблёў, па тры палешукі на кожным, на чале гэтай флатылі быў шляхціц Цэхоўскі, пайшлі з палескімі таварамі на Варшаву і Гданьск. Вядома ж, з рыбай, сушонымі і венджанымі ўюнамі, мука, крупа, качкі венджаныя, залітыя тлушчам. Каб паказаць магчымасці Палесся. Калі гэтая флатылія трапіла ў Варшаву, уся Варшаве бегала пабачыць палескіх “індэйцаў”. Ды і кароль атрымаў запрашэнне і паабяцаў, што напэўна паедзе ў Пінск.
Пасля Другой Сусветнай вайны Агінскі канал паступова прыходзіў у заняпад і на пачатку нулявых знаходзіўся ў крытычным стане. Цяпер канал выкарыстоўваецца ў турыстычных мэтах. Таксама робяцца спробы, каб цалкам аднавіць гэты водны шлях.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя