21-га лютага Сусветны дзень экскурсавода
У Беларусі сёлетні год для прадстаўнікоў гэтай спецыялізацыі пачаўся з разбору – Дэпартамент па турызме ставіць задачу, каб усе экскурсаводы прайшлі праз атэстацыю, а нелегалы панеслі пакаранне ў выглядзе штрафаў.
На думку экскурсавода Таццяны Хвагінай, якая амаль паўстагоддзя працуе ў турызме, парадокс у тым, што ў рэальнасці ад новых правіл больш пакутуюць асобы з атэстацыяй:
– Адна справа, калі папера патрабуе, а калі няма кантролю, то хто гэта будзе выконваць. Гэтыя меры, якія зараз прымаюцца, яны накіраваныя на навядзенне парадку, але я не веру, што гэта будзе мець такі вялікі эфект таму, што ўсе меры тычацца атэставаных экскурсаводаў – гэтага рабіць, гэтага не рабіць, крок у бок „расстрэл”.
Дарэчы, паводле адрэдагаваных правіл, атэстацыю не пройдуць экскурсаводы, якія між іншага прыцягваліся да адказнасці па „палітычных артыкулах”.
Беларускае Радыё Рацыя