22 і 23 верасня зменіцца расклад і маршрут руху цягнікоў на ўчастку Орша-Менск



Так, у сувязі з правядзеннем рамонтных работ на ўчастку Орша-Менск у перыяд 22-23 верасня адмяняюцца цягнікі № 861 Орша-Менск і № 864 Менск-Орша. Пра гэта інфармуе прэс-цэнтр Беларуская чыгункі.

У гэтыя ж дні цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 703 Віцебск-Менск і № 704 Менск-Віцебск будуць прыбываць і адпаведна адпраўляцца замест станцыі Менск-Пасажырскі з прыпыначнага пункта «Інстытут культуры».

Таксама 22 і 23 верасня цягніка міжнародных ліній № 717 Масква-Менск замест станцыі Менск-Пасажырскі будуць прыбываць на прыпыначны пункт «Інстытут культуры».

Цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа № 867 Орша-Менск і № 866 Менск-Орша замест станцыі Менск-Пасажырскі будуць прыбываць і адпраўляцца змененым раскладам з прыпыначнага пункта «Інстытут культуры».

Акрамя таго, 22-23 верасня ў сувязі з правядзеннем планавых работ на ўчастку Орша-Менск будзе адменена курсаванне асобных цягнікоў рэгіянальных ліній эканом класа і некаторых цягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Менс-Чырвоны Сцяг (Смалявічы). Падрабязная інфармацыя аб часовых зменах размешчана на станцыях і прыпыначных пунктах.

Беларуская чыгунка просіць прабачэння за прычыненыя нязручнасці і нагадвае пасажырам аб неабходнасці ўлічваць гэтыя абставіны пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

zviazda.by

Фота: ekskursii.by