Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі



Вёска Вудзела Глыбоцкага раёну вядомая сваім касцёлам, які добра захаваўся да нашых дзён. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі  — помнік архітэктуры барока з рысамі класіцызму.

DSC04220

Пабудаваны касцёл у 1766-91 гадах з цэглы на месцы драўлянага храма 1643 г. Фундаваны ваяводам мсціслаўскім Юзафам Корсакам і яго жонкай Марыянай з Швайкоўскіх. Комплекс уключаў касцёл, жылы комплекс, гаспадарчыя пабудовы, цагляную агароджу з брамай-званіцай. Узорам для стварэння касцёла з’яўляўся базыльянская царква ў Беразвеччы.

У 1948 годзе касцёл быў закрыты савецкімі ўладамі. У 1988 годзе ўтварыўся касцёльны камітэт, які праз год вярнуў храм парафіянам і адрэстаўраваў яго пад кіраўніцтвам кс. Юозаса Булькі. Пасля былі адрэстаўраваны некаторыя жылыя і гаспадарчыя карпусы існаваўшага тут кляштара францысканцаў, акультураны сад, устаноўлены скульптуры і помнікі, арганізавана батлейка. Батлейка выкананая манахамі і мясцовымі дзецьмі не зусім у класічным стылі. Сюжэт батлейкі апавядае пра з’яву Божай Маці ў 1858 годзе ў Францыі.

На тэрыторыі касцёла пабудаваны помнік памяці ненароджаных дзяцей.

DSC04232

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Васіль Кроква